Купить антивирус касперского на Support.by        аренда виртуального cервера на Support.by

 

 

 



Музей знаходзіцца ў адным з найпрыгажэйшых куткоў Мінска – Траецкім прадмесці.

Музей заснаваны 6 лістапада 1987 года.

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры – гэта адзін з буйнейшых літаратурных музеяў нашай краіны і адзіны літаратурны музей, які займаецца дакументаваннем літаратурнага працэсу на Беларусі ў шырокім гістарычным кантэксце: ад часоў узнікнення пісьменства да сённяшніх дзён.

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры – гэта фонд унікальных калекцый рукапісаў, рэдкіх кніг, фотаздымкаў, твораў мастацтва, асабістых (мемарыяльных) рэчаў і дакументаў беларускіх пісьменнікаў.

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры -- гэта музей з пастаянна новымі экспазіцыямі і выставамі, якія змяняючы адна другую, раскрываюць тую ці іншую старонку шматвяковай гісторыі беларускай літаратуры.

 

 

 

© bellitmuseum@tut.by

State Exchange This web page is hosted free of charge through the Internet Access and Training Program (IATP). IATP is a project funded by the US Department of State, Bureau of Educational & Cultural Affairs, and implemented within the framework of the UNDP "Internet-2" project.